У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбылося адкрыццё справаздачнай выстаўкі “У свеце творчасці”. Усе былі вельмі рады сустрэчы з нашымі маленькімі майстрамі, якія на працягу года, разам са сваімі кіраўнікамі, авалодалі навыкамі традыцыйнага рамяства. Сустрэча стала сапраўдным падарожжам ў свет мастацтва традыцый і рукадзелля.
