На пляцоўцы філіяла аг. Лаздуны 1 ДУК” Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” прайшло народнае свята “Масленіца ідзе, за сабой вясну вядзе”.
Пад-час вясёлага гуляння гучалі песні, вадзіліся карагоды, ладзіліся спаборніцтвы, гульні і забавы, палілі пудзіла. І якое ж свята без гарачай гарбаты ды румяных бліноў з пылу з жару! Мерапрыемства аб’яднала дзяцей і дарослых, падаравала выдатны настрой і пазітыўныя эмоцыі ўсім яго ўдзельнікам і гледачам.
