«Мастацкія практыкі саломапляцення на Іўеўшчыне. З вопыту работы грамадскага кансультатыўна-практычнага цэнтру па стажыроўцы майстроў саломапляцення» з удзелам Карэліцкага, Воранаўскага і Навагрудскага раёнаў
У Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся міжраённы семінар-практыкум па саломапляценні «Мастацкія практыкі саломапляцення на Іўеўшчыне. З вопыту работы грамадскага кансультатыўна-практычнага цэнтру па стажыроўцы майстроў саломапляцення» з удзелам Карэліцкага, Воранаўскага і Навагрудскага раёнаў.
На семінары прысутнічала вядучы метадыст па арганізацыі выставак, конкурсаў, фестываляў ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» Барысевіч Яніна Анатольеўна.
З прывітальным словам выступіла загадчык сектара культуры Іўеўскага райвыканкама Кішкель Святлана Вацлаваўна.
Удзельнікі семінара-практыкума з задавальненнем абменяліся вопытам работы, правялі майстар-класы па саломапляценні і атрымалі саламяныя сувеніры на памяць.
