15.03.2026г. у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” праведзены вечар-партрэт “Хвала і гонар вашаму ўмельству” з нагоды юбілея народнага майстра Беларусі па вышыўцы Пуйдак Ганны Іванаўны. Таленавітую майстрыцу прыйшлі павіншаваць дырэктар ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” Марцінкевіч Сяргей Вітальевіч, майстры аддзела рамёстваў, удзельнікі клубаў “Скарбніца” і “Восеньскі ўзрост”, а таксама юныя майстры з дзіцячых гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
