20.03.2026г. у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адкрылася выстаўка-кірмаш “Велікодная вярба”. На выстаўцы прадстаўлена больш 100 вербаў створаных майстрамі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На Іўеўскіх вербах: саламяныя крыжыкі, зорачкі, сонейкі, кветачкі — сімвалы неба, жыцця і дабрабыту.
Першымі наведвальнікамі сталі спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання, якія з ахвотай разглядалі выстаўку і паглыбілі веды аб традыцыях упрыгожвання вярбы.
Сардэчна запрашаем наведаць выстаўку па 5 красавіка і набыць велікодную вярбу.
