01.04.2026г. у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбылося адкрыццё выстаўкі-кірмаш “Велікодны сувенір” дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў аддзела рамёстваў. На выстаўцы прадстаўлены вырабы майстроў у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: саломапляценне, выцінанка, лазапляценне.Наведвальнікі прынялі ўдзел у майстар-класе па традыцыйнаму роспісу велікодных яек.
Сардэчна запрашаем наведаць выстаўку па 12 красавіка.
