Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” наведалі вучні 2-іх класаў яслі-сад Іўеўскай пачатковай школы.
Падчас тэматычнай этна-праграмы “Скарбы Іўеўскага краю” удзельнікі паглыбілі веды аб традыцыйнай беларускай культуры, паўдзельнічалі ў майстар-класах, убачылі калекцыі этназбораў і работ сучасных майстроў Іўеўшчыны ў разнастайных тэхніках.
З задавальненнем удзельнічалі ў гульнях і забавах, і атрымалі сувеніры ручной работы.
