10.05.2026г. у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” у аг. Геранены адбылося адкрытае паседжанне дзіцячага клуба аматараў дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва (вязанне) “Чароўны клубок” у форме творчай сустрэчы з Народным майстрам Рэспублікі Беларусь Ганнай Іванаўнай Пуйдак.
Удзельнікі і госці даведаліся шмат новага і цікавага пра творчасць майстра, убачылі апошнія работы майстра — сурвэткі.
