15 мая 2026 года Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу стаў пляцоўкай для адной з самых душэўных падзей гэтай вясны. Тут прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”, які сабраў самых яркіх, таленавітых і дружных прадстаўнікоў нашага краю. Журы звяртала асаблівую ўвагу на актыўную жыццёвую пазіцыю бацькоў, на тое, як яны ствараюць умовы для развіцця дзяцей і прывіваюць ім патрыятызм, любоў да Радзімы і павагу да старэйшых.
Галоўны прыз не толькі тытул найлепшай сям’і Іўеўшчыны, але і ганаровае права прадставіць раён на абласным этапе.
