выстаўкі майстра па вышыўцы, актыўнай удзельніцы
клуба майстроў «Скарбніца» Валянціны Біскуп.
Экспазіцыя аб’яднала больш за 30 работ, выкананых у розных тэхніках вышыўкі. Кожны твор адлюстроўвае любоў аўтара да народнага мастацтва, увагу да дэталяў і захаванне лепшых традыцый дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Выстаўка дае магчымасць пазнаёміцца з майстэрствам таленавітай рукадзельніцы, ацаніць прыгажосць вышываных узораў і натхніцца багаццем беларускай культурнай спадчыны.
Наведаць выстаўку можна да 24 чэрвеня.
Сардэчна запрашаем усіх жадаючых атрымаць асалоду ад прыгажосці рукатворнага мастацтва!
