24.07.2026г. у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» у аг. Геранёны была праведзена этнапраграма «Танцуем па — даўнейшаму». З задавальненнем народныя танцы танчылі дзеці і дарослыя. На працягу стагоддзяў народныя танцы змяняліся, нешта дадавалася, знiкала, ускладнялася. Таму цяпер існуе для кожнага танца некалькі версій, кожная з іх, мае права на існаванне і не з’яўляецца памылковай, такія танцы, як «Кракавяк», «Полька», «Падэспан» і іншыя.
