26.07.26г. у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культурыДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” у аг. Геранены адбылося адкрытае паседжанне дзіцячага клуба аматараў дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва (вязанне) “Чароўны клубок” ў форме пазнавальнай праграмы “Сучасныя навіны вязання”. У ходзе мерапрыемства, госці і ўдзельнікі клуба пабачылі прыгожыя вырабы майстра, прылады, якімі стваралася гэта прыгажосць. Пазнаёміліся з сучаснымі навінкамі для майстэрства і карыснай літаратурай, якую можна набыць у мясцовай бібліятэцы.Удзельніца клуба Апанас Валерыя паказала вельмі цікавы станок для сучаснага вязання.
Для гасцей і ўдзельнікаў Чарняк В. Г. правяла майстар-клас па вязанню кручком “Закладка для кнігі”. Сустрэча прайшла ў цёплай душэўнай абстаноўцы , усе атрымалі ў падарунак на памяць закладкі і засталіся вельмі задаволенымі.
