13.09.26г. у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» прайшло адкрытае паседжанне клуба майстроў “Скарбніца” у форме творчай сустрэчы з пераемнікам элемента нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці “Выраб мугіроў у Іўеўскім раёне” Селімам Ільясевічам.
Наведвальнікі не толькі паглыбілі веды пра гісторыю стварэння мугіроў, але паспрабавалі свае магчымасці падчас майстр-класа.
