Жадаеце весела і смачна правесці выхадныя? Запрашаем усіх жыхароў і гасцей раёна на самае апетытнае свята гэтай восені – гастрафэст “Бульбачка Смятанаўна запрашае”!
📅 Калі: 3 кастрычніка 2026 года
🕒 Час: пачатак у 15:00
📍 Дзе: аграгарадок Лаздуны 1
✨Бульба – другі хлеб беларусаў✨
Вас чакае грандыёзны конкурс “Бульбачка-беларусачка”, дзе арганізацыі, фермеры і жыхары раёна зладзяць сапраўднае шоу:
🔥 “Без панікі… смажым дранікі” – гарачы кулінарны батл! Хрусткія дранікі па сакрэтных рэцэптах будуць выпякаць на вашых вачах.
👗 “Бульбяная мода” – самае крэатыўнае і авангарднае дэфіле касцюмаў, натхнёных беларускім брэндам.
💪 “Араты ўдалец” – відовішчны конкурс сілы, спрыту і майстэрства чалавека працы.
👑 “Бульбяны волат” – лепшы гаспадар, які выгадаваў самую гіганцкую бульбу на Іўеўшчыне!
🍽 “Бульба – наша смаката” – дэгустацыя традыцыйных і сучасных страў для сапраўдных гурманаў.
💥Выступленні вядучых калектываў аматарскай творчасці Карэлічскага і Іўеўскага раёнаў.
Прыязджайце ўсёй сям’ёй! Будзе якасна, каларытна, вельмі смачна і душэўна! Бульбачка Смятанаўна чакае вас! 🥔✨