Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры аг. Геранёны ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» пабывалі ў экспедыцыі з мэтай вывучэння рамёстваў, збору прадметаў народнага побыту для папаўнення этнакуткоў аддзела рамёстваў.
🌟Пазнаёміліся з Радзюль Зафіяй Эдвардаўнай, якая распавядала пра сваю маці — Барысевіч Марыю Антонаўну, 1922 г. р. Нарадзілася і пражывала ў в. Мантуны Воранаўскага раёна.
✨Займалася ткацтвам і вышыўкай. Мы пабачылі неверагодна прыгожыя дзяругі, ручнікі, выкананыя ў тэхніцы белаўзорыстага ткацтва Панямоння
