Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” наведалі навучэнцы 26 групы 1 курса УА “Іўеўскі дзяржаўны каледж”.
Падчас тэматычнай этна-праграмы “Скарбы Іўеўскага краю” удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з прадметамі побыту, працы і адзеннем беларускага сялянства. Паўдзельнічалі ў майстар-класах па традыцыйных рамёствах і атрымалі сувеніры ручной работы.
