2 кастрычніка ў аддзеле раместваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі і пажылыя людзі наведалі выставу народнай творчасці “Ад родных вытокаў”. Адбылася сустрэча з народным майстрам І.Смірновай. Мерапрыемства праведзена аддзелам раместваў і традыцыйнай культуры і тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцства.
