Наш талент – табе, Беларусь! Канцэртная праграма ўвабрала ў сябе выступленні лепшых творчых калектываў Іўеўшчыны і не толькі Надвячоркам, а 19 гадзіне набярэжная загучала па-іншаму.
Іўяўчан са святам віншуюць знакамітыя артысты заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь, вакальная група “Чысты голас”. Сталічных артыстаў змянілі на канцэртнай пляцоўцы пявунні ансамбля “Варажэя” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Ліпнішкі.
Канцэртная праграма “Наш талент – табе, Беларусь!” увабрала ў сябе выступленні лепшых творчых калектываў Іўеўшчыны: народны ансамбль “Спадчына”, народны ансамбль “Кірмаш”, народны ансамбль “Даўніна”.
Свята скончылася дыскатэкай, акцыяй “Заспяваем гімн разам!”.
