3 снежня ў сектары рамёстваў i традыцыйнай культуры аг.Геранёны праведзена тэматычная этна-праграма з наведваннем музейнага пакоя “Саломапляценне: шлях ад зерня да твораў мастацтва”. Юныя наведвальнікі даведаліся аб гісторыі і асаблівасцях тэхнікі традыцыйнага рамяства нашых продкаў – саломапляцення. Азнаёміліся з выставай цудоўных вырбаў з саломкі, зробленых рукамі мясцовых майстроў.
