19 сакавіка 2022 года ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”. У фестывалі ўдзельнічалі харавыя калектывы з Ашмянскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці.
