У дзіцячым клубе аматараў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Крынічка» ( аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі ЦКіВЧ») прайшло адкрытае пасяджэнне ў форме выставы-конкурса «Вярба-вербачка».
Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй вырабу вербаў, навучыліся самастойна вырабляць вербы і ўпрыгожваць іх.
У канцы мерапрыемства журы падвяло вынікі:
1 месца-Давідовіч Аляксандр, Рінашка Ганна
2 месца-Халява Аляксандра, Качан Вікторыя
3 месца-Смірнова Яна , Селіцкая Арына
Дзеці ўзнагароджаны сувенірамі майстроў з аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
