23 верасня ў адзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбылася этна-праграма “Золата роднага краю” для навўчэнцаў Іўеўскай пачатковай школы. Дзеці пазнаёміліся з традыцыйнымі рамёствамі Іўеўскага краю. Павучыліся майстэрству стварэння прыгажосці з саломы і тэкстылю.
Дакрануліся да непаўторнай скарбонкі беларускіх гульняў, танцаў, прыказак і прымавак.
