21 кастрычніка ў сектары рамествау i традыцыйнай культуры аг.Геранены прайшла тэматычная этна-праграма з наведваннем музейнага пакоя «Саломапляценне: шлях ад зерня да твораў мастацтва». З цiкавасццю дзецi слухалi пра жыцце нашых продкау, пра ткацтва і вышыуку. Шмат цiкавага дазналіся пра тэхнiку саломапляцення. У рамках гэтай сустрэчы прайшоў цiкавы майстар-клас па саломапляценню «Лялька-абярэг».
