13 лістапада 2022 года зоркі таленту, натхнення і энергіі зіхацелі на сцэне дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Мэта агляду-конкурсу “Зоркі Іўеўшчыны” — пошук і рэалізацыя мастацкага патэнцыялу таленавітых дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 6 да 17 год уключна. Удзельнікі дзіцячых аматарскіх калектываў устаноў культуры з г.п.Юрацішкі, аграгарадкоў Ліпнішкі, Субботнікі, Лаздуны1, Трабы, Геранёны, Дайліды, в.Бакшты і г.Іўе дэманстравалі свае творчыя здольнасці ў вакальным і тэатральным жанрах.
Кампетэнтнае журы вызначыла пераможцаў у намінацыях “Вядучыя”, “Саліст”, “Вакальная група, трыа, дуэт” у трох узроставых групах:дзіцячая -з 6 да 9 год; падлеткавая— з 10 да 13 год і юнацкая- з 14 да 17 год. Пераможцамі ў намінацыях сталі: Паліна Каспяровіч (в.Бакшты), Сафія Пісарэнка (аг.Лаздуны1), Анастасія Джураева (г.п.Юрацішкі), Варвара Бубельнік, Дар’я Мытнік, Злата Барадын, Ульяна Чарнышова (г.Іўе). У файе установы культуры працавала выстава вырабаў дзіцячых гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з аддзелаў, сектараў культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадкоў Ліпнішкі, Дайліды, рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны і г.Іўе.
