Дарагія сябры!
Запрашаем вас 24 лістапада 2022 года ў 16.00 у аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” на вечар-юбілей “З песняй па жыцці”, прысвечаны 40 – годдзю з дня ўтварэння і 25-годдзю са дня прысваення ганаровага наймення “народны” вядучаму аматарскаму калектыву Іўеўшчыны народнаму ансамблю народнай песні “Юрацішкаўскі кірмаш”. У праграме мерапрыемства канцэртныя выступленні народных калектываў устаноў культуры Іўеўскага раёна. Будзем рады бачыць усіх, хто ўдзельнічаў у калектыве і ўсіх тых, хто любіць добрую песню
Аргкамітэт
