4 сакавіка ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” прайшла тэматычная этна-праграма “Скарбы Іўеўскага краю”, наведвальнікамі якой былі вучні Іўеўскай пачатковай школы. Дзеці пазнаёміліся з традыцыйнымі рамёствамі і звычаямі нашага раёна. Майстрамі аддзела былі прадаманстраваны майстар-класы па выцінанцы і традыцыйнай ляльцы. Дзеці таксама пазнаёміліся з народнымі прыказкамі і прымаўкамі.
