19 мая ў сектары культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лялюкі майстрам аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» В.П.Чурэйна праведзена
тэматычная этна-праграма «Залата роднага краю». Юныя ўдзельнікі мерапрыемства пазнаеміліся з гісторыяй традыцыйных раместваў і абрадаў нашага рэгіёну, старажытным рамяством саломапляцення, паўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах, а таксама ў цікавым майстар-класе па саломапляценні “Птушка-вяснянка”.
