21 мая на падворку старасты вёскі Більмоны Юнцэвіч Марыі Іванаўны сабраліся аднавяскоўцы на канцэртную праграму “Хай песні родныя гучаць”. Падчас канцэртнай праграмы, праведзенай адделам культуна-масавай і асветніцкай работы, звонка і далёка ліліся беларускія песні, гучалі жартоўныя гумарэскі, выклікаючы ўсмешкі на тварах прысутных, а ветлівая гаспадыня Марыя Іванаўна дэкламавала вершы ўласнага сачынення.
