У разгар лета ў Беларусі адзначаецца Купалле – адно з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.
6-8 ліпеня на беразе Нёмана ў в.Мікалаева, а таксама ў аг.Лаздуны1, аг.Суботнікі, аг.Морына, в.Бакшты аддзеламі і сектарамі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” праведзены святы “Купальскі карагод”, “Купалле”, “У Купальскi вечарок”, “На Купала сонца грала”.
Удзельнікі святаў дакрануліся да цікавай, самабытнай традыцыйнай культурай нашага народа, прынялі ўдзел у танцавальных карагодах, пошуках папараць-кветкі, купальскіх гульнях, забавах, саборніцтвах атрымалі асалоду ад канцэртных выступленняў калектываў аматарскай творчасці.
