Паважаныя сябры,
запрашаем Вас
на фестываль вясковай культуры «Бакштаўкі каларыт»,
які адбудзецца 6 жніўня 2023 г. ў в.Бакшты, на пляцоўцы каля аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы. Пачатак у 16.00 гадзін.
Фестываль склікае знаўцаў і аматараў вясковай культуры на сустрэчу з песнямі, танцамі, жартамі, вясковай кухняй і выдатнымі вырабамі народнай творчасці.
У праграме:
раённы конкурс “Танцуем па-даўнейшаму”;
канцэрт народнага ансамбля народнай песни “Юрацішкаўскі кірмаш”;
выстава-дэгустацыя страў і напояў вясковай кухні “Што ні страва – дзіўны смак”;
майстар-клас па традыцыйных рамёствах “Сакрэты рамяства”;
выстава прадметаў народнага побыту “Нам засталася спадчына”;
выстава-кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Ад родных вытокаў”.
На фестывальнай пляцоўцы будуць працаваць забаўляльныя атракцыены, гандлевыя кропкі.
Аргкамітэт
