5 жніўня ў абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” ў г. Гродне прыняў удзел дзіцячы фальклорны ансамбль “Жавароначкі” аддзела культурна-масавай і
асветніцкай работы аг.Лаздуны1. На выставе-кірмашы фестывалю аддзелам рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” былі прадстаўлены вырабы вядучых майстроў Іўеўшчыны.
