11 лістапада пад час экспедыцыі супрацоўнікаў аддзела раместваў і традыцыйнай культуры па выяўленню новых вырабаў традыцыйных рамёстваў у вёску Некрашы Іўеўскага раёна адбылася сустрэча з Дзяхцярэвіч Ядзвігай Юльянаўнай.
Ядзвіга Юльянаўна з задавальненнем падзялілася ўспамінамі сваяго жыцця і прадэманстравала свае тканыя вырабы. Дзякуючы таленавітай майстрыцы калекцыя выставачных работ аддзела рамёстваў папоўнілася новымі экспанатамі.
