Майстры ДУК «Iўеўскi цэнтр культуры i вольнага часу» Пякша Марыя i Смiрнова Iрына з выстаўкай вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i майстар-класам 25.11.2023 г. былi на брэндавым свяце лялькi «Лялька ў карагодзе жыцця» у аг.Iндура Гродзенскага раёна. На добрую памяць аб сустрэчы ў мясцовы музей лялькi Марыя Францаўна Пякша падарыла сваю аўтарскую ляльку ў стылiзаваным беларускiм строi.
