У Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце прайшла калегія ўпраўлення культуры «Аб выніках работы ўстаноў культуры Гродзенскай вобласці ў 2023 годзе і задачах на 2024 год». Народны майстар Рэспублікі Беларусь Чурэйна Вера Паўлаўна (аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу») прадставіла свае вырабы на выстаўцы і правяла майстар-клас па саломапляценню.
