22 лютага ў сектары раместваў і традыцыйнай культуры агГеранены адбылося адкрыцце персанальнай выстаўкі народнага майстра Беларусі, носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці на Іўеўшчыне “Мастацкія практыкі саломапляцення” Юзэфы Старасцінай “Залатая саломка”.
Сустрэча з наведвальнікамі выставы прайшла ў цёплай і дружалюбнай абстаноуцы. Мэта гэтай сустрэчы – нагадаць даросламу і падрастаючаму пакаленню аб гісторыі, багатых традыцыях культурнай спадчыны свайго народа, выклікаць цікавасць да саломапляцення, развіваць гэты від рамёстваў.
