17 мая ў Іўеўскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры адкрылася персанальная выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Пуйдак Ганны Іванаўны «Вышываныя ўзоры». На выстаўцы прадстаўлены больш трыццаці работ майстра, выкананых у тэхніках вышыўкі крыжыкам і процягам.
Падчас прагляду выстаўкі майстрыца з вялікім задавальненнем дзялілася сваімі непаўторнымі навыкамі ў вышыўцы з наведвальнікамі.
Ганна Іванаўна прадэманстравала майстар-клас па вырабу абярэга на доўгае жыццё.
