Свае работы на фестываль-кірмаш прадставілі: Ірына Смірнова — загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі ЦКіВЧ”, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, лаўрэат абласной прэміі А.І.Дубко, носьбіт элемента гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення”. Прадставіла калекцыю работ па саламапляценні.
Юзэфа Старасціна — загадчык сектара рамёстваў і традыцыйных культур аг.Геранёны, чалавек Года Гродзеншчыны ў 2023 годзе, народны майстар РБ ,сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, лаўрэат абласной прэміі А.І.Дубко, носьбіт элемента гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення. На Рэспубліканскім фестывалі – кірмашы “Вясновы букет” прадставіла калекцыю работ па саламапляценні.
Вера Чурэйна — майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, народны майстар РБ, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, лаўрэат абласной прэміі А.І.Дубко, носьбіт элемента гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення”. Прадставіла калекцыю работ па саламапляценні.
Наталля Дунай — майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Калекцыя работ: беларуская лялька, тканыя паясы.
Маргарыта Канцэвіч — кіраўнік гуртка аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, прадставіла калекцыю вышытых рушнікоў.
Ганна Пуйдак – актыўная ўдзельніца клуба майстроў народнай творчасці “Скарбніца” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, прадставіла калекцыю вышытых і тканых абрадавых рушнікоў.
Віншуем з поспехам!
