15 жніўня ў аг.Лаздуны1 аддзелам культурна-масавай і асветніцкай работы праведзена свята “Яблычны Спас сабраў сягодня нас”. Жыхары аграгарадка і госці з задавальненнем адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі аб яблыках, частаваліся яблычным пірагом, яблыкамі, запечанымі з мёдам і карыцай. З запалам прайшоў конкурс яблычных прыпевак. Усе ў добрым настроі разыходзіліся па хатах, несучы ў руках прыгожы сімвал свята – апетытны чырвоны яблык.

