Творчыя калектывы Iўeўcкага цэнтра культуры i вольнага часу прынялі ўдзел у абласным фестывалi традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны», што адбыўся у горадзе Гродна 7 верасня бягучага года. Фестываль праходзiў у рамках 80-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласцi i Года якасцi.
На святочным «Iўеўскiм падворку» былi прадстаўлены выставачныя калекцыi па саломапляценню народных майстроў Рэспублiкi Беларусь Юзэфы Старасцiнай i Beры Чурэйна, выстаўкi вырабаў носьбiтаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Мастацкiя практыкi caломапляцення», «Выцiнанка», «Стравы з таркаванай бульбы» Iрыны Смiрновай, Юзэфы Старасцiнай, Веры Чурэйна, Вольгi Грынюк, Святланы Варанюк, Валянцiны Буцько i Наталлi Чакавай. Дэманстравалicя на падворку традыцыйная вышыўка знакамiтага майстра Ганны Пуйдак i выставачныя калекцыi маладых майстроў па выцiнанцы, вышыўцы, ткацтву i беларускай ляльцы Алёны Апанас, Маргарыты Канцэвiч i Наталii Дунай.
Майстры аддзела раместваў i традыцыйнай культуры падрыхтавалi на фестываль i сваю сувенiрную прадукцыю. З вялiкай павагай да традыцыйнага народнага мастацтва i ўменнем праведзeны для наведвальнiкаў падворкаў майстар-класы па саломапляценню, вышыўцы, ткацтву, выцiнанцы.
Выстаўку вырабаў з лазы i майстар-клас па лазапляценню падрыхтавала Валянцiна Буцько з в.Бакшты. Мiнi-выстаўкi аўтарскiх лялек у стылiзаваных нацыянальных строях Марыi Пякша, мугiроў, выкананых у тэхнiцы жывапiсу, Сялiма Iльясевiча, як i усе вырабы народнай творчасцi майстроў Iўеўшчыны, прысвячалiся знакамiтай даце — 630-годдзю першага ўпамiнання аб Iўi ў летапiсе.
Удзельнiчалi нашы гаспадынi i ў конкурсе традыцыйных страў, дзе дэманстравалi вясковыя далiкатэсы i стравы з таркаванай бульбы: дранку, дранiкi бакштаўскiя i па-лелюкiнску. Гараджане, наведвальнiкi фестывалю былі вельмi ўдзячны за прысмакi: у час дэгустацыi на нашым падворку было людна. А на сцэне гарадскога парку гераненскi ансамбль народнай музыкi i песнi «Вечарынка» сваiм выступленнем aдкрыў конкурс фальклорнага мастацтва.
Па вынiках yдзелу ў фестывалi іўяўчане атрымалі ўзнагароды: Дыплом II ступенi ў намiнацыi «Лепшая калекцыя выставачных работ традыцыйных раместваў», дыпломы ў намiнацыях «Лепшы дарослы фальклорны калектыў», «Лепшы фальклорны iнструментальны ансамбль» i «Лепшы падворак традыцыйнай культуры».
