23 кастрычніка ў аг.Геранены супрацоўнікамі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” праведзена адкрыццё персанальнай выстаўкі Вольгі Грынюк «Узоры роднага краю». Вольга з’яўляецца носьбітам элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Беларускае мастацтва выцiнанкі».
На выстаўцы можна было палюбавацца цудоўнымі ажурнымі выцiнанкамі і нават паспрабаваць самому выстрыгчы непаўторны ўзор. З вялікім задавальненнем наведвальнікі выстаўкі паўдзельнічалі ў майстар-класе ад майстроў Вольгі Грынюк і Алёны Апанас