15 лістапада філіял аг.Геранены ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» наведалі вучні Геранёнскай сярэдняй школы. Там адбыліся сустрэча з народным майстрам Рэспублікі Беларусь Юзэфай Старасцінай і адкрыццё выстаўкі-продажу творчых работ майстра «Залатая саломка».
Падчас сустрэчы дзеці наведалі музейны пакой, дзе прайшла тэматычная этнапраграма «Саломапляценне: шлях ад зерня да твораў мастацтва», наведалі выстаўку-продаж работ народнага майстра у фае філіяла аг.Геранёны. Падчас мерапрыемства прайшоў майстар-клас па саломапляценню «Зубатка», ў якім прынялі ўдзел усе жадаючыя.
Мерапрыемства праведзена супрацоўнікамі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
