12 студзеня ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» адбылося адкрыццё выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Душа падкажа-рукі створаць» Ларысы Рыбачонак.
У экспазіцыі выстаўкі прадастаўлена больш за сорак вырабаў у тэхніцы вышыўкі, вязання кручком, пляцення з папяровай лазы і выяўленчага мастацтва.
Наведвальнікі атрымалі асалоду ад прагляду выстаўкі, удзелу ў майстар-класе па вязанню кручком «Сняжынка» і віншаванняў з наступаючым Старым Новым годам ад Дзеда Мароза і Снягурачкі.
Запрашаем наведаць выстаўку з да 25 студзеня.
