16 лютага 2024 года у 11:00 гадзін ў Іўеўскім цэнтры культуры і
вольнага часу пройдзе раённы фестываль патрыятычнай песні
“Сэрца зямлі маёй”
Маладыя таленты Іўеўшчыны прадэманструюць сваю творчасць у патрыятычным напрамку спеваў.
Мэтай фестывалю з’яўляецца выяўленне маладых таленавітых выканаўцаў, стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў падлеткаў і моладзі.
Кампетэнтнае жюры адзначыць сцэнічную культуру, тэхніку і артыстызм, арыгінальнасць выканання і вызначыць пераможцаў у розных намінацыях і ўзроставых групах.
Запрашаем кожнага падтрымаць маладыя таленты!