2 чэрвеня 2025 года на наберажнай города Іўе ў рамках адкрыцця тыдня традыцыйнай культуры Іўеўшчыны прайшла этнапраграма “Ад даўніны да нашых дзён”.
Падчас мерапрыемства адбылося дэфіле каллекцыі адзення лялек-матанак “Кола жаночага лесу” ўдзельнікамі дзіцячага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы” філіяла аг. Ліпнішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” і дэфіле у народных касцюмах з саламянымі шляпамі аддзела па арганізацыі вольнага часу гарадскога насельніцтва ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
Святочны настрой стварылі ансамбль народнай музыкі “Вечарынка” філіяла аг.Геранены ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Прайшоў майстар-клас побытавых танцаў “Танцуем па даўнейшаму”.
На працягу этнапраграмы працавалі выстаўка майстроў народнай творчасці Іўеўскага раёна “Хвала і гонар вашаму ўмельству” і майстар-класы па традыцыйных рамёствах (ткацтва паясоў, выцінанка, саломапляценне, лозапляценне, вышыўка, беларуская лялька).

