6-7 верасня 2025 г. калектывы аматарскай творчасці і аддзела рамесел і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” прынялі ўдзел у свяце, прысвечаным Дню беларускай пісьменнасці ў г. Ліда.
Народны хор аддзела па арганізацыі вольнага часу гарадскога насельніцтва ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” узнагароджаны Дыпломам Лаурэата ІІІ ступені ў намінацыі “Народное хоровое пение” “Хоровой коллектив” група С у адкрытым харавым фестывалі-конкурсе “Лидский Хор-Фэст”.
Дыпломам у намінацыі «За пераемнасць народных традыцый і інтэграцыю ў маладзёжнае асяроддзе» у абласным фестывалі рэгіянальнага фольклору “Панямоння жыватворныя крыніцы узнагароджаны народны ансамбль песні «Юрацішкаўскі кірмаш» філіяла г.п. Юрацішкі ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу».
Дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі «Фальклорны інструментальны ансамбль» у абласным фестывалі рэгіянальнага фольклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” узнагароджаны ансамбль народнай музыкі «Вечарынка» філіяла аг. Геранёны ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу».
Дыпломам узнагароджаны дзіцячы клуб аматараў мадэлявання адзення «Чараўніцы» філіяла аг. Ліпнішкі ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» у абласным фестывалі рэгіянальнага фольклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”.
Дыпломам І ступені ўзнагароджана народны майстар саломапляцення, майстар аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» ЮЗЭФА СТАРАСЦІНА, у намінацыі «Лепшае пано ў тэхніцы саломапляцення і аплікацыі саломкай» у абласной выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Гарадзенскі сувенір».
Дыпломам «за падтрымку і развіццё традыцыйных рамёстваў» узнагароджаны аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу».

