26-27 верасня 2025 г. у г.п. Воранава адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Стравы з таркаванай бульбы: традыцыі прыгатавання і ўжывання на Беларусі» — намінант сусветнай спадчыны ЮНЕСКА». На канферэнцыі выступіла загадчык аддзела метадычнай работы ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” Вольга Паляк з тэмай даклада «Брэндавыя мерапрыемствы на Іўеўшчыне па папулярызацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь «Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя) — традыцыі прыгатавання і спажывання на тэрыторыі Гродзенскай вобласці». 27 верасня прайшоў бульба-фэст «Воранаўскі дранік», у якім прынялі ўдзел майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу», а таксама носьбіты элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Іўеўшчыны «Стравы з таркаванай бульбы» Святлана Варанюк і Наталля Чэкавая.
