22 кастрычніка 2025 г. у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры аг. Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” прайшла тэматычная этна-праграма з наведваннем музейнага пакоя “Саломапляценне: шлях ад зерня да твораў мастацтва”. Кожная праца з саломкі — маленькі шэдэўр, створаны пры дапамозе палету фантазіі і творчых здольнасцяў, мастацкага густу і ўменню майстра.
