22 кастрычніка 2025 г. да тыдня бацькоўскай любові і ў рамках праекта “Яднаемся рамёствамі: вучымся разам з бацькамі” у Геранёнскай сярэдняй школе адбылася сустрэча юных знатакоў майстэрства з народным майстрам па вышыўцы аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” Ганнай Пуйдак. Падчас сустрэчы ўсе жадаючыя даведаліся аб сакрэтах стварэння вышыўкі і фларыстыкі. Прынялі ўдзел у майстар-класе “Вышываны абярэг”.
