У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” аг. Геранёны адбылася арт-сустрэча вучняў Геранёнскай СШ з носьбітам элемента НКС “Беларускае мастацтва выцінанкі” Вольгай Віктараўнай Грынюк. Дзеці з задавальненнем пазнаёміліся з мастацтвам выцінанкі і работамі майстра. Усе жадаючыя паўдзельнічалі ў майстар-класе.
