У АРіТК аг. Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбылося адкрыццё выстаўкі творчых работ майстроў “Лялечны карагод”. Аснову выстаўкі склалі розныя лялькі – абрадавыя, абярэжныя, гульнёвыя, а таксама сучасныя – тэкстыльныя і аўтарскія. Наведвальнікам было цікава пазнаёміцца з гісторыяй стварэння розных лялек і атрымаць асалоду ад прагляду выстаўкі.
